Фота svaboda.org

Фота svaboda.org

Паводле ўдакладненых звестак, 14 верасня ў Мінску былі затрыманы 18 удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Пяцёра з іх дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП).

Як паведаміў БелаПАН Андрэй Бандарэнка — кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавейшн», якая аказвае прававую дапамогу сваякам Пцічкіна, 13 удзельнікаў акцыі затрымалі каля следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, пяцярых (без уліку журналістаў) — на вуліцы Няміга.

Першую групу затрыманых, у ліку якіх быў Бандарэнка, даставілі ва УУС Маскоўскага раёна, другую — у Цэнтральнае РУУС. Паводле інфармацыі Бандарэнкі, з Цэнтральнага РУУС у ЦІП дастаўлены Аляксандр Гаўрыш, Сяргей Яўменаў, Ігар Коваль і Віктар Катлянік. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, прозвішча якога пакуль невядомае, быў дастаўлены ў ЦІП з Маскоўскага РУУС.

Суды над затрыманымі, хутчэй за ўсё, пройдуць 16 верасня. На 16 верасня ў суд Цэнтральнага раёна таксама выклікана цяжарная Ірына Мірановіч, сястра Пцічкіна, якая была затрымана і дастаўлена ў Цэнтральнае РУУС, але хутка адпушчана.

Што да тых удзельнікаў акцыі, якія былі дастаўлены ў Маскоўскае РУУС і затым адпушчаны, то ім позвы ў суд не выдавалі, паведаміў Бандарэнка. Тым не менш у дачыненні да ўсіх складзены адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?