Аварыя адбылася раніцай у панядзелак пасля 9-й раніцы на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.
Легкавы аўтамабіль урэзаўся ў трамвай.
У выніку аварыі пашкоджаны трамвай спыніўся наўпрост пасярод праспекта. Аўтамабілі, якія едуць ад цырка ў бок плошчы Якуба Коласа вымушаныя аб’язджаюць аварыю альбо па сустрэчцы, альбо па пешаходным пераходзе. Закладаць віражы даводзіцца і аўтобусам.
Трамваі не могуць праехаць ні ў адным з накірункаў.





