Еўрапарламент выпусціў рэзалюцыю, якая тычыцца чэмпіянату свету-2014 у Беларусі, паведамляе EU Observer.

У гэтай рэзалюцыі арганізацыя заклікала ІІХФ (Міжнародную хакейную федэрацыю) перагледзець сваё рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі ў сувязі з катаваннямі палітычных вязняў.

Нагадаем, у 2009 годзе ІІХФ прыняла рашэнне правесці чэмпіянат свету-2014 у Мінску.

У маі гэтага года гэта рашэнне было зацверджана, нягледзячы на пярэчанні праваабаронцаў і шэрагу еўрапейскіх палітыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?