Увечары 15 верасня ў Лідзе, у Паўднёвым Гарадку, было здзейснена жорсткае забойства. Каля прадуктовай крамы на ўскраіне горада са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі знойдзены целы дзвюх жанчын- прадавачак, 1968 і 1957 гадоў нараджэння.

Падчас агляду месца здарэння выяўлены крадзеж з крамы каля 35 мільёнаў рублёў і спіртных напояў.

Па факце забойства з асаблівай жорсткасцю з карыслівых меркаванняў дзвюх асобаў упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

На месцы здарэння працуюць следчыя, супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама, эксперты абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз і раённых падраздзяленняў названых ведамстваў.

Адметна, што 14-15 верасня ў Лідзе з размахам святкаваўся Дзень горада. Свята расцягнулася на два дні, і ў нядзелю праходзіла на сямі пляцоўках.

 Так, у Паўднёвым гарадку святкаваўся юбілей аэрадрома з паказам авіяцыйнай тэхнікі, дэманстрацыйнымі палётамі авіяцыі, святочным канцэртам і з удзелам ансамбля ўнутраных войскаў МУС РБ «Паварот» ды інш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна