«Рэклама прызнана неэтычнай, у дачыненні да фатографа складзены і накіраваны ў суд пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт. 12.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях», — сказалі ў Мінгандлю.

Згодна з законам «Аб рэкламе», неэтычнай можа быць прызнана рэклама, якая ганіць дзяржаўныя сімвалы, афіцыйную грашовую адзінку Рэспублікі Беларусь або іншай дзяржавы, міжнароднай арганізацыі, а таксама рэлігійныя сімвалы.

Як паведамлялася, мінскі фатограф Аляксей Акімаў размясціў рэкламу фотапаслуг на беларускіх банкнотах. Рэклама была размешчана на купюрах рознага наміналу на агульную суму 50 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0