У Грэцыі пачалася масавая забастоўка супраць звальненняў, якая, як плануецца, будзе доўжыцца пяць дзён.

У панядзелак на працу не выйшлі настаўнікі дзяржаўных школ. дзяржслужачыя, дактары, юрысты і выкладчыцкі склад універсітэтаў далучацца да страйку ў сераду.

Скарачэнне працоўных месцаў — адна з умоваў, якія Грэцыя абяцала выканаць у абмен на атрыманне крэдытаў ад міжнародных крэдытораў.

ЕС і МВФ двойчы далі Грэцыі пакеты фінансавай дапамогі на агульную суму каля 240 млрд еўра.

Сродкі былі вылучаныя пры ўмове, што ўрад скароціць выдаткі і правядзе структурныя рэформы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?