Прысуджэнне Аляксандру Лукашэнку Антынобелеўскай прэміі выявіла адзін цікавы момант. Многія рэчы, да якіх беларусы звыкліся, іншымі людзьмі, з іншых краін успрымаюцца як верх абсурду.
Нагадаем, што Шнобелеўская прэмія трапіла ў Беларусь за затрыманні людзей, якія апладзіравалі на вуліцах, у тым ліку за штраф аднарукаму чалавеку ў Гродне за апладзіраванне. Для людзей у Берліне, Бангалоры ці Рыа-дэ-Жанэйра гэта космас: як можна людзей арыштоўваць за тое, што яны выказваюць сваё меркаванне на вуліцах?
Да якіх яшчэ абсурдаў мы прыцярпеліся і не заўважаем? Якія найбольшыя маразмы нашага жыцця? Мы вырашылі зрабіць з гэтага тэму наступнага выпуску папяровай «Нашай Нівы» і нам для гэтага трэба Вашы выказванні і думкі.
Пішыце ў каментах: абсурд беларускі, маразм беларускі, у чым ён тут і цяпер?





