ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» — добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 (у 2006 прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю).

З 1997 БАЖ — асацыяваны сябра Міжнароднай Федэрацыі Журналістаў (IFJ).

У 2003 Сусветная асацыяцыя газет (WAN) узнагародзіла БАЖ «Залатым пяром свабоды» (Golden Pen of Freedom prize).

У снежні 2004 Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».

У чэрвені 2011 Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі ўзнагародзіла БАЖ «Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады». Разам з журналісцкай арганізацыяй ёй былі ўганараваныя незарэгістраваны Праваабарончы Цэнтр «Вясна» і беларускі «Свабодны тэатр».

Віншуем усіх БАЖаўцаў з агульным святам. Зычым поспехаў на прафесійнай ніве і натхнення ў паўсядзённым жыцці!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?