Фота Jacquelyn Martin/AP.

Фота Jacquelyn Martin/AP.

Фота Twitter Tim Hogan (@timjhogan).

Фота Twitter Tim Hogan (@timjhogan).

washingtonpost.com

washingtonpost.com

Тры чалавекі ўчынілі бойню ў комплексе будынкаў ВМС ЗША ў Вашынгтоне ў панядзелак, 16 верасня, паведамляе РИА Новости.

Ахвярамі перастрэлкі сталі чатыры чалавекі і 12 атрымалі раненні, паведамляе газета WashingtonPost

Па словах прадстаўніка мясцовай паліцыі, адзін з стралкоў «заблакаваны», яшчэ дваіх шукаюць супрацоўнікі сілавых структур.

Раней паведамлялася пра аднаго стралка — чарнаскурага мужчыну з аўтаматычнай вінтоўкай і пісталетам, які забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў комплексу будынкаў.

Як паведамляе WashingtonPost, прадстаўнікі камандавання ВМС ЗША інфармацыю паліцыі пра некалькіх стралкоў не пацвердзілі, але і не абверглі.

Тэлеканал CNN, у сваю чаргу, са спасылкай на прадстаўніка паліцыі ў амерыканскай сталіцы перадае, што пры стральбе пацярпелі да дзесяці чалавек.

У цяперашні час паліцыя праводзіць маштабную аперацыю ў раёне інцыдэнту, створана шырокая зона ачаплення, на кожным перакрыжаванні размясціліся 3–4 паліцэйскія машыны.

Раён патрулююць два верталёта — паліцэйскі і армейскі. На месцы працуюць таксама ФБР і пажарныя. Да мяжы зоны ачаплення прыбылі здымачныя групы шматлікіх амерыканскіх тэлеканалаў.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама праінфармаваны пра здарэнне.

Jacquelyn Martin/AP

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?