Кіраўнік праваабарончай установы «Платформ інавейшн» Андрэй Бандарэнка, якому таксама даводзілася знаходзіцца пад следствам у мінскім СІЗА № 1, расказаў карэспандэнту БелаПАН пра магчымыя прычыны смерці Ігара Пцічкіна.

«З падобным я не сутыкаўся, — адказвае праваабаронца. — І наогул для нас стала велізарным здзіўленнем, што забойства чалавека адбылося ў „Валадарцы“, бо там звычайнае стаўленне супрацоўнікаў адміністрацыі да асуджаных больш-менш нармальнае.

Як нам стала вядома з крыніц, блізкіх да адміністрацыі СІЗА № 1, Ігар быў збіты так званым рэзервам — дзяжурнай групай для задушэння беспарадкаў. Ігар адчуў сябе кепска і доўгі час спрабаваў выклікаць доктара, аднак яму адмаўлялі.

Яго падтрымалі сукамернікі, і можна сказаць, што ў асобна ўзятай камеры адбыўся такі міні-бунт. Быў выкліканы нарад… Ігара вывелі з камеры і працягвалі збіваць ужо ў калідоры. Хутчэй за ўсё, гэта і з’явілася прычынай яго смерці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?