У душанбінскім аэрапорце супрацоўнікамі мытні па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў затрыманы сын пасла Таджыкістана ў Рэспубліцы Беларусь.

Адзін з супрацоўнікаў аэрапорта на ўмовах ананімнасці паведаміў «Радыё Азодзі» (Радыё Свабода), што Каімдод Каімдодаў і яго жонка былі затрыманыя раніцай 16 верасня перад вылетам у Маскву. Мытнікі падчас сканіравання багажу знайшлі спецыяльна ўбудаваны тайнік, з якога канфіскавалі 2,5 кг наркотыкаў. Сямейная пара знаходзіцца ў ізалятары Мытнай службы Таджыкістана, сцвярджаецца ў паведамленні «Радыё Азодзі».

Адзначаецца таксама, што Каімдод Каімдодаў, сын пасла Таджыкістана ў Беларусі Казідаўлата Каімдодава, жыве ў Мінску і працуе рэферэнтам Эканамічнага суда СНД. Паведамляецца, што муж і жонка павінны былі вылецець у Мінск транзітам цераз Маскву.

Афіцыйных каментарыяў ад праваахоўных органаў Таджыкістана пакуль не паступала.

Казідаўлат Каімдодаў, былы намеснік спікера таджыкскага парламента і былы намеснік прэм’ер-міністра Таджыкістана, з 2005 года знаходзіцца на дыпламатычнай працы — ён кіраваў дыппрадстаўніцтвам Таджыкістана ў Туркменістане, а з 30 кастрычніка 2009 года з’яўляецца паслом у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?