На пажары ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна загінуў хлопчык 2009 года нараджэння, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Дзіця было дома адно. Маці пакінула яго спаць і пайшла ў лес у грыбы. Калі жанчына вярталася назад, то ўбачыла дым з хаты. Сусед дапамог знайсці хлопчыка ў задымленым доме і вынесці яго.

Аднак выратаваць малога не ўдалося. Медыкі канстатавалі смерць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?