«Выводить березовский комбинат из кризиса намерена известная белорусская компания «Трайпл». Ее руководитель Юрий Чиж подтвердил свою готовность инвестировать в производство десятки миллиардов рублей. Он, к слову, родом из Березы. По мнению Александра Лукашенко, этому примеру должны последовать другие видные бизнесмены. У каждого из них есть своя малая родина. И будет правильно, если они инвестируют в нее часть заработанных денег». (Советская Белоруссия).
Ідэя таго, што чыну Юрыя Чыжа «должны последовать другие видные бизнесмены» безумоўна геніяльна. Дзяржаве застаецца толькі паставіць службу праяўлення кахання бізнесменаў да малай радзімы. З захапленнем уявіў сябе працу тэлефоннай даведкі гэткай афіцыйнай ўстановы.
Даведка: Дэпартамент кахання да малой Радзімы. Вас слухаюць.
Суразмоўца: Алё, Але…гэта даведка? На лініі Малыя Рыгоравічы. Праблема такая: у нашым мясцечку нейкі гамон: нараджаюцца менты, безпрацоўныя, алкаголікі. І ніводнага віднага бізнесмена. Алё, Але, вы чуеце? А інвестыцый жа хочацца! А мы тут чулі пра дзіўны шклоўскі феномен. Як тая свінаматка край рэгулярна дае прыплод відных бізнесменаў. Хочам даведацца ў чым прыкол?
Даведка: чытайце папулярную брашюру, яку выдаў адзел ідыялёгіі пра адміністрацыі прэзідэнта: «Шклоўшчына – паранармальная зона. Магнітыя штормы на Марсе і рост колькасці відных шклоўскіх бізнесменаў?».
Суразмоўца: Пачакайце…Можа тут нейкая спецыяльная віагра патрэбна, або перад сэксам агуркоў іхніх славутых пажра….
Даведка (брасаючы трубку) задалбалі з тым Шкловам. Ім жа ясна гаворыцца: невядомы навуцы феномен.
Суразмоўца: гэта Марыя Мікітаўна, працоўная з Бярозаўскага камбінату. Па паручэнню ўсяго цэха хацела б даведацца стан на сустветных біржах. Бабкі кажуць, што ідзе эканамічная стагнацыя. Гэта ж дакладна паўплывае на Трайпл, які нас «кахае». Тады і нашаму камбінату каюк. Мы на вушах. Што там з Доў Джонсанам?
Даведка: запісвайце Марыя Мікітаўна. Значыць NASDAQ плюс 1,12, DAX мінус 32, FTSE 100 -таксама ў дупе. Мінус 74,60.
Суразмоўца: Бацюхна! Дык што рабіць?
Даведка: Пачакаем рэакцыі Федэральнай рэзервнай сістэмы. Яны абяцалі пераглядзець стаўку рэфінансавання. У любым выпадку ведайце, што дзяржава зрабіла для вас ўсё што змагла: знайшла прадпрымальніка, які кахае ваша прадпрыемства як частку малай радзімы. За яго траблы, мы адказнасці не нясём.
Кладзе слухалку.
Званок:
Даведка: Дэпартамент кахання да малой Радзімы.
Суразмоўца: Я бізнесмен, аднак не ведаю ці падпадаю пад катэгорыю «відныя бізнесмены», якія павінныя паступіць гэтак жа як і Чыж?
Даведка: вы сябе ў люстэрка бачыце?
Суразмоўца: ну?
Даведка: Значыць - відны. Адпаведна Закону аб любві да малай радзімы кожны «відны» «должен» інвеставаць у яе частку заробленных грошаў. Якая ў вас малая радзіма?
Першы: Кабыльнікі. Гэта на Нарачы.
Даведка : Ага. Тэма такая. Перад тым каб праявіць любоў да малой радзімы, трэба аддацаь павагу сярэдняй. Таму вам трэба спачатку ў Дэпартамент кахання да сярэдняй радзімы.У сэнсе інвеставаць нешта ў Мінскую вобласць.
Суразмоўца: аднак я пражыў першую частку дзяцінства ў Віцебскай, а другую ў Менскай,. І што мяне зараз рабіць?
Даведка: ёсць адзел палігамнай любві да сярэдняй радзімы. Там вам разпавядуць як інвеставаць туды і сюды Кабінет 34. Працуе з дзевятай. Абед з часу да двух.
Кладзе трубку.
Званок
Даведка: Дэпартамент кахання да малой Радзімы. Вас слухаюць.
Суразмоўца: Але. Гэта Новыя Дарогі. У нас нейкі гамон: нараджаюцца менты, безпрацоўныя, алкаголікі. . І ніводнага віднага бізнесмена . А мы тут чулі пра дзіўны шклоўскі….





