Дваццаць два гады таму, 19 верасня 1991 года, беларускі парламент зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».
Праз чатыры гады Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў рэферэндум, на якім замест іх дзяржаўнымі гербам і сцягам былі зацверджаны мадыфікаваныя сімвалы савецкіх часоў.
Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў беларусаў, а якія герб і сцяг, на іх думку, маюць большае права быць беларускімі дзяржаўнымі?
«Нашы традыцыйныя гістарычныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». «Пакінуць тыя, што ёсць».
«Адназначна трэба вярнуць бел-чырвона-белы сцяг, бо гэта наша гісторыя. Чырвоная паласа азначае, што цераз нашу тэрыторыю праходзілі крывавыя войны. А што ў нас цяпер? Усе былыя савецкія рэспублікі адмовіліся ад савецкіх сімвалаў, а мы — не. Гэта няправільна».
«Цяперашні сцяг якраз сімвалізуе сённяшнюю Беларусь. Не варта нічога варушыць, наадварот, прапагандаваць тое, што ёсць, асабліва сярод моладзі».
«Самае найлепшае — гэта захаванне традыцый Рэспублікі Беларусь, якія бяруць свой пачатак з 1919 года. Бел-чырвона-белы сцяг — таксама добра, але ён падобны на сцягі Польшчы, Прыбалтыкі».
«Наш сённяшні сцяг сімвалізуе нашу зялёную краіну, нашу незалежнасць, а бел-чырвона-белы? Нейкі рыцар польскі скача».
«Павінна быць „Пагоня“. І размаўляць трэба на беларуская мове, а не на мове нашых захопнікаў».





