Прадстаўнікам моцнага полу неабходны «жаночы» гармон эстраген, каб падтрымліваць сваю сэксуальнасць і змагацца з лішняй вагой.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Цэнтральнага шпіталя Масачусэтса пад кіраўніцтвам доктара Джоэла Фінкельстэйна.

Яны высветлілі, што мужчыны з нізкім узроўнем эстрагену могуць трапіць у так званую «мужчынскую менопаузу», адным з сімптомаў якой і з’яўляецца нізкае лібіда.

«Многія рэчы, якія мы спісваем на дэфіцыт тэстастэрону, на самай справе звязаныя з дэфіцытам эстрагену, — кажа доктар Фінкельстэйн. — Тэстастэрон гэта мужчынскі палавы гармон, і некаторую яго частку мы перапрацоўваем ў эстраген.

Узровень абодвух гармонаў з гадамі зніжаецца. Але не варта спяшацца за ін'екцыямі тэстастэрону, калі вы не адчуваеце ранейшага драйву ў ложку. Магчыма, паклапаціцца варта пра іншы гармон».

У даследаванні ўдзельнічалі 400 здаровых мужчын ва ўзросце ад 20 да 50, якія атрымлівалі штомесячныя ін’екцыі лекаў для зніжэння ўзроўню тэстастэрону да паказчыкаў дападлеткавага перыяду.

Калі мэта была дасягнутая, частка мужчын пачала атрымліваць розныя дозы тэстастэронавага геля або пустышкі, а палове добраахвотнікаў давалі лекі для прадухілення ўтварэння эстрагена.

Гэта дазволіла даследчыкам супаставіць самыя розныя ўзроўні гармонаў і вызначыць іх уплыў на мужчынскае здароўе.

Лепш за ўсё справа ішла ў мужчын, чый узровень тэстастэрону рос з узроўнем эстрагену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?