Заблукалага ў лесе жыхара Гомельскага раёна 1943 года нараджэння мясцовыя ратавальнікі знайшлі па пояс у балоце.

Па дапамогу ў пошуку пенсіянера 19 верасня ў 18.28 звярнулася аднавяскоўка. Мужчына пайшоў раніцай у чацвер у грыбы ў лес, а ўвечары ператэлефанаваў сыну з мабільніка і паведаміў, што заблукаў каля вёскі Цыкуны.

Пажылы чалавек паспеў сказаць, дзе знаходзіцца, зарыентаваўшыся па апорах ліній электраперадачы.

Неўзабаве тэлефон грыбніка разрадзіўся, і звязацца з ім не ўдавалася.

Да пошуку падключыліся праваахоўныя органы і работнікі МНС. Пасля праходжання каля 15 км лесу ў 21.16 пажылога чалавека знайшлі ратавальнікі ў балоцістым месцы практычна па пояс у вадзе. Мужчына, на шчасце, не пацярпеў і ў шпіталізацыі не меў патрэбу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?