Галоўны ўрач Мазырскай гарадской бальніцы Сяргей Ганковіч паведаміў карэспандэнту «НН», што па стане на 6:00 20 верасня з харчовымі атручваннямі ў бальніцу паступіў 71 вучань мазырскіх школ.

«Усе спрацавалі вельмі аператыўна. Добра, што бацькі адразу звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Дзецям з лёгкай формай атручвання зрабілі прамыванне і адпусцілі дадому. На гэты момант у бальніцы застаецца 13 чалавек, іх стан задавальняючы», — паведаміў сп. Ганковіч.

Паводле словаў Ганковіча, у бальніцу звярталіся вучні розных гарадскіх школ і розных узростаў: ад першых да 11 класаў.

«Высвятленнем прычын харчовай таксікаінфекцыі будуць займацца санітарна-эпідэміалагічныя службы з Мозыра і Гомеля», — сказаў ён.

Раней БелТА паведамляла, што на сняданак 19 верасня навучэнцы чатырох мазырскіх школ і гімназіі елі бульбяное пюрэ, адвараную каўбасу, салату з агародніны і глазураваныя сыркі. Увечары многія дзеці адчулі боль у страўніку і звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?