20 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель сціпла знізіўся да даляра і працягнуў зніжэнне да еўра, які днём раней умацаваўся на 140 рублёў.

Даляр сёння ўмацаваўся на Br10 да 9030 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br20 да 12 220 беларускіх рублёў, тым самым абнавіўшы ўстаноўлены ўчора гістарычны максімум.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br1 да 284,5 беларускага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?