forbes.ru

forbes.ru

Расея разлічвае, што пытанне аб выдачы Баўмгертнера будзе вырашана ў найбліжэйшы час.

Памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў мякка намякнуў, што працэс выдачы Беларуссю кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера зацягнуўся.

«Мы чакаем, што гэтага расейскага грамадзяніна перададуць Расеі, ужо трошачкі гэты працэс зацягваецца, — заявіў Ушакоў журналістам у пятніцу, яго цытуе „Інтэрфакс“. — Учорашнія словы Лукашэнкі дазваляюць спадзявацца, што гэтае пытанне будзе ў самы бліжэйшы час вырашана».

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер заявіў, што не выключае магчымасці экстрадыцыі Баўмгертнера ў Расею.

«Мы за яго абсалютна не трымаемся», — заявіў ён.

На нарадзе ў Лукашэнкі, дзе былі прамоўленыя гэтыя словы, прысутнічаў намеснік генеральнага пракурора Расіі Аляксандр Звягінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?