Галоўная зорка матчу — сербскі галкіпер «Дынама» Пеянавіч

Галоўная зорка матчу — сербскі галкіпер «Дынама» Пеянавіч

У другім матчы групавога раўнду гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» перамагло македонскі «Вардар» з лікам 26:24 (першы тайм — 11:11).

Самым выніковым у «Дынама» быў Сяргей Шэльменка (6 мячоў), у Дзяніса Рутэнкі, Даміра Добараца і Дэяна Бомбача — па 4 мячы.

Выдатна ў браме стаяў Дзімітрые Пеянавіч, які зрабіў некалькі бліскучых сэйваў і выратаваў каманду на перадапошняй хвіліне.

Нагадаем, што ў першым матчы турніру ў Францыі «Дынама» прайграла ПСЖ — 30:34.

Наступны матч мінскі клуб згуляе 10 кастрычніка, у Мінску супраць швейцарскага «Вакера». Гульня пройдзе ў Палацы спорту, а 14 лістапада — на «Мінск-Арэне» з «Барселонай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?