photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Далейшае павышэнне пенсій будзе вызначацца магчымасцямі пенсійнай сістэмы ў аб’ёмах, якія не парушаюць яе стабільнасць.

Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Пенсіі атрымлівае больш як 27% насельніцтва краіны (больш як 2,6 млн. чалавек). Расходы на выплату пенсій складаюць каля 10% ВУП (больш за Br5 трлн. штомесяц).

Асноўнымі задачамі ў галіне пенсійнага забеспячэння з’яўляюцца падтрыманне ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння непрацаздольных грамадзян і забеспячэнне стабільнай работы пенсійнай сістэмы, адзначылі ў міністэрстве.

З 1 студзеня 2012 года ўстаноўлена дадатковая мера падтрымкі непрацуючых атрымальнікаў пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў у выглядзе штомесячнай мэтавай даплаты. У ліпені гэтага года пераразлічаны працоўныя пенсіі. У лютым, маі і жніўні павышаны мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій у сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

У сярэднім памер пенсіі па ўзросце з пачатку года павялічаны на 11%, у верасня ён складае каля Br2,2 млн.

За студзень-жнівень 2013 года да адпаведнага перыяду 2012 года сярэдні памер пенсіі па ўзросту павялічыўся на 48,5%, а ў рэальным выражэнні — на 24%. Суадносіны гэтай пенсіі з сярэднім заработкам работнікаў падтрымліваюцца на ўзроўні 40%.

Заканадаўствам грамадзянам Беларусі прадастаўлена магчымасць фарміравання больш высокай пенсіі ў будучым у выпадку адмовы ад яе атрымання ў перыяд работы.

Так, у выпадку адмовы ад атрымання пенсіі за першы поўны год работы яе памер павялічыцца на 6% заработку, які прымаецца для яе вылічэння, за другі — на 8%, за трэці — на 10%, за чацвёрты — на 12%, за пяты і кожны наступны год — на 14%. Калі чалавек працаваў без атрымання пенсіі менш за год, то павелічэнне за кожныя поўныя два месяцы такой работы складае 1% заработку, што прымаецца для яе вылічэння. У выніку за 5 гадоў работы без атрымання пенсіі яе памер павялічыцца ў 1,7–2 разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?