vedomosti.ru

vedomosti.ru

Пра тое, што кіраўніка «Уралкалія» перавялі пад хатні арышт, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на яго расійскага адваката Аляксея Басістава. Да Баўмгертнера дапусцілі яго маці, якая напярэдадні прыляцела ў Мінск у надзеі на спатканні з сынам у СІЗА КДБ.

Паводле крыніц агенцтва «Інтэрфакс», Баўмгертнера вызвалілі на хадайніцтва генпракурора Расіі Юрыя Чайкі, які наведваў Мінск і правёў перамовы пра далейшы лёс справы «Уралкалія» са сваім беларускім калегам і вышэйшым кіраўніцтвам краіны.

Па выніках гэтых перамоваў было прынятае рашэнне пра супрацоўніцтва ў расследаванні гэтай крымінальнай справы, у тым ліку на падставе матэрыялаў беларускіх праваахоўных органаў. Беларускі бок палічыў магчымым змяніць меру стрымання Уладзіславу Баўмгертнеру на хатні арышт.

Аднак дзіўным чынам выхад бізнэсоўца з турмы супаў з інспекцыйным візітам Уладзіміра Пуціна на вучэнні «Захад-2013».

Нагадаем, што расійскага бізнэсмэна затрымалі ў канцы жніўня пасля спынення супрацоўніцтва «Уралкалія» з «Беларуськаліем». Пазней беларускія ўлады абвясцілі ў міжнародны вышук саўладальніка кампаніі Сулеймана Керымава.

Верагодна, на лёс Баўмгертнера паўплывалі рашэнні ў кіраўніцтве Беларусі і Расіі. Сёння ў Беларусь прыбывае расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. А прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаў намер абмеркаваць лёс расійскага бізнэсоўца з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?