Кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера перавялі з турмы КДБ пад хатні арышт. Цяпер бізнэсмен знаходзіцца ў здымнай кватэры ў адным з раёнаў Мінска пад кругласуткавым назіраннем КДБ.

Да яго пусцілі маці, якая напярэдадні прыляцела ў Мінск у надзеі на спатканне з сынам у турме КДБ.

ЗА КВАТЭРУ ЗАПЛАЦІЎ ГАРАЧКА

Расійскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басістаў кажа: «Гэта было абсалютна нечакана. Уначы выклікалі адваката. Выклікалі маму Уладзіслава. Перавезлі на гэтую кватэру.

Кватэру асабіста падбіралі супрацоўнікі КДБ.

Аплаціў яе адвакат Дзмітрый Гарачка».

Маці Уладзіслава Баўмгертнера Таццяна Ягораўна, па словах Басістава, жыве разам з сынам. Раней яна знаходзілася ў гатэлі.

Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, асобам, якія знаходзяцца пад хатнім арыштам, забаронена:

— выходзіць з жылля цалкам або ў пэўны час;

— весці тэлефонныя перамовы, карыстацца сродкамі сувязі;

— мець зносіны з пэўнымі асобамі і прымаць каго б там ні было ў сябе.

У розныя часы пад хатнім арыштаў у Беларусі былі: кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў, журналістка Ірына Халіп, следчая Святлана Байкова колішніяя кіраўніца справамі прэзідэнта Галіна Жураўкова, былы кіраўнік Нацбанка Тамара Віннікава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?