Беларусь, у адрозненне ад Расіі, не бачыць пагроз для сваёй эканомікі ад уступлення Украіны ў зону свабоднага гандлю Еўрасаюза. Пра гэта ён заявіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Украіны Міколам Азаравым. Яны спаткаліся ў часе пасяджэння Найвышэйшай еўразійскай эканамічнай рады ў Астане (Казахстан). Беларусь — паўнапраўная ўдзельніца яе, а Украіна брала ўдзел у якасці назіральніцы.

«Трэба прагматычна ацэньваць зону свабоднага гандлю з ЕС», — цытуе Мясніковіча карэспандэнт расійскага сайта Gazeta.ru у Астане.

Мясніковіч прапанаваў шукаць кампраміс у пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Мікалай Азараў пасля сустрэчы з прэм'ерам Беларусі заявіў, што Украіна можа далучыцца да 70 пагадненням, якія дзейнічаюць у Мытным саюзе.

Пры гэтым Кіеў мае цвёрды намер трымацца курсу на еўраінтэграцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?