Новы раман пра «агента 007» Джэймса Бонда паступіць сёння ў продаж на тэрыторыі Брытаніі.

Аўтарам кнігі пад назвай «Сола» (Solo) стаў знакаміты шатландскі раманіст Уільям Бойд, які атрымаў афіцыйнае права працягнуць серыю раманаў легендарнага суайчынніка Яна Флемінга пра прыгоды супершпіёна Джэймса Бонда.

Паводле задумы пісьменніка, у рамане Бонд адмаўляецца падпарадкоўвацца кіраўніцтву і выконвае заданне, мэты для якога вызначае самастойна.

Новае падарожжа «агента 007» разгорнецца на трох кантынентах, уключаючы Афрыку.

Напярэдадні выхаду новай кнігі Бойд намякнуў, што хоча памяняць тэрмін для абазначэння сябровак героя з «дзяўчат Бонда» на «жанчын Бонда». Іншыя чаканні адносна прыхільнасцяў Бонда застануцца нязменнымі, у тым ліку звычкі курыць і выпіваць.

Дзеянне разгортваецца ў 1969 годзе.

Публікацыя прымеркавана да 60-годдзя выхаду ў свет першай кнігі Флемінга пра Джэймса Бонда «Казіно «Роял».

Ян Флемінг (1908–1964) напісаў 12 раманаў і два зборнікі апавяданняў аб «агенце 007», на іх аснове якіх быў створаны знакаміты цыкл вострасюжэтных фільмаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?