На станцыі метро «Першамайская» другой лініі Мінскага метрапалітэна раніцай у чацвер пажылы мужчына, спатыкнуўшыся, зваліўся на рэйкі, ён не пацярпеў, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС у сваім твітары.

Выпадак адбыўся ў 10:17, старому чалавеку 90 гадоў. Яго аператыўна дасталі работнікі метро.

Нагадаем, што пачынаючы ад панядзелка ў мінскім метро фіксуюцца розныя інцыдэнты.

У панядзелак у метрапалітэне праходзілі антытэрастычныя вучэнні, у прыватнасці, сумкі пасажыраў выбарачна даглядала міліцыя, а ў другой палове дня на нейкі час была закрыта станцыя «Плошча Якуба Коласа». Таямнічасць і адсутнасць афіцыйных каментароў ледзь не справакавала паніку сярод гараджанаў.

У аўторак, 24 верасня, адбылося задымленне на станцыі «Усход», цягнікі не хадзілі прыкладна паўгадзіны

У сераду, 25 верасня, сапёры выязджалі на станцыю метро «Трактарны завод»: нехта пакінуў там скрыню з яблыкамі. А на станцыі «Акадэмія навук» на рэйкі звалілася жанчына. На некаторы час быў прыпынены рух цягнікоў на першай лініі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0