«Гэта даволі вялікая кватэра, тры пакоі. На ўмовы ён не скардзіцца. Са словаў беларускіх адвакатаў, пачуваецца ён някепска», — распавядае расійскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басістаў. — «Уладзіславу забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі»
«Ліст ад маці беларускаму прэзідэнту быў дастаўлены пазаўчора ў Мінск. Гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, не працэсуальны дакумент. Ці прачытаў яго Аляксандр Лукашэнка, я не ведаю. Не ведаю таксама, ці гэта аказала ўплыў на змяненне меры стрымання Уладзіслава», — кажа Басістаў.
Таццяна Ягораўна прыбыла ў Мінск учора, бо паводле вуснай дамоўленасці ёй абяцалі сёння спатканне з сынам. Цяпер маці знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.
З правахоўных органаў Расіі да Басістава ніхто не звяртаўся. Ці адбываюцца следчыя дзеянні на тэрыторыі Расіі, адвакат ня ведае.
У ноч на 26 верасьня ўначы генеральнага дырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера экстранна перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў здымнай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ, разам з маці.
Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы 26 жніўня і абвінавачаны ў злоўжыванні ўладай і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Знаходзіўся ў СІЗА КДБ.





