Да канца верасня і напачатку кастрычніка ў Беларусі захаваецца халоднае надвор’е. Пацяплее толькі перад наступнымі выхаднымі.
«У найбліжэйшыя дзесяць дзён нашы камунальнікі павінны падрыхтавацца да таго, што сярэднесуткавая тэмпература паветра ў Беларусі будзе ніжэй за адзнаку +8 градусаў», – паведаміла Intex-press начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Перад наступнымі выходнымі днямі, 5–6 кастрычніка, вецер пакрысе сціхне, а надвор’е палагаднее. Але наколькі пацяплее – метэаролагі пакуль не ўдакладняюць.