БелТА

БелТА

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Гродна. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам ён будзе назіраць за беларуска-расійскімі сумеснымі стратэгічнымі вучэннямі «Захад-2013».

«Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў наведаюць Гожскі палігон у Гродзенскай вобласці Беларусі і ваенны палігон Хмелеўка Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскай вобласці Расіі», — паведаміла напярэдадні прэс-служба.

Стратэгічныя вучэнні «Захад-2013» праводзяцца 20–26 верасня на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Іх тэма — «Падрыхтоўка і прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах гарантавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?