Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання затрыманыя загадчыца і адвакат юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска Аб гэтым паведаміла прэс-служба КДБ.

Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і пасрэднік — дырэктар аднаго з прыватных камерцыйных прадпрыемстваў сталіцы.

Грашовыя сродкі ў памеры 10.000 даляраў ЗША перадаў затрыманым жыхар Мінска для далейшага накіравання іх у якасці хабару службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб распачынанні крымінальнай справы па факце ўчыненых у дачыненні да названага грамадзяніна супрацьпраўных дзеянняў.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці распачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 КК (саўдзел у злачынстве) і ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару).

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ў Следчы камітэт Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?