Прессбол са спасылкай на гендырэктара «Юнацтва» Эдуарда Зотава паведаміў, што новы хакейны комплекс не будзе насіць імя «Чыжоўка-Арэна», а назва будзе прададзена.

Праўда, пазней Еўрарадыё гэтую інфармацыю ў ХК «Юнацтва» абверглі.

«Чыжоўка-арэна» ўзводзіцца на поўдні Мінска ў аднайменным мікрараёне да чэмпіянату свету па хакеі, які мае прайсці ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 г. Мяркуецца, што Арэна будзе здадзена ў эксплуатацыю 7 лістапада 2013 г.

Тут пройдуць матчы групы, А (у Чыжоўцы будуць гуляць чэмпіёны свету, зборная Швецыі, а таксама Канада, Чэхія, Славакія, Данія, Нарвегія, Францыя і Італія) і два чвэрцьфіналы.

9 мая турнір на «Чыжоўка-Арэне» пачнецца матчамі Францыя — Канада (16:45) і Славакія — Чэхія (20:45). А суперматч Швецыя — Канада пройдзе 18 мая (16:45). Квіткі на чэмпіянат пачнуць прадавацца з 30 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0