У Жлобіне тэрмінова дабудоўваюць дарогі, кладуць плітку каля Палаца культуры металургаў, прыбіраюць лісце і беляць дрэвы. Надвор’е мяняецца кожныя пяць хвілін, але праца не спыняецца нават пад моцным градам.

«Адкуль вы? У вас ёсць дазвол на здымку? Карацей, КДБ забараняе вам тут здымаць — так зразумела?» — супрацоўнікаў у цывільным ужо за два дні да свята ў горадзе ледзь не больш, чым простых жыхароў.

Жлобінцы кажуць, што нават калі пабудавалі ўсё не вельмі якасна, горш, чым да свята, горад выглядаць дакладна не будзе. «Мы рады, што Дажынкі прыйшлі ў Жлобін!», — кажа адзін з жыхароў горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?