Выбары дэпутатаў палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі ў будучыні плануецца праводзіць у адзін тур.

Гэта, у прыватнасці, прадугледжана праектам закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў», які не так даўно паступіў у палату прадстаўнікоў, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандр Зазуля.

«Плануецца, што пасля прыняцця гэтага заканадаўчага акта, выбары будуць праводзіцца ў адзін тур. Адзіная ўмова — гэта ўдзел больш як 50% выбаршчыкаў», — растлумачыў парламентарый.

Аляксандр Зазуля не ўдакладніў, калі законапраект можа быць прыняты. Разгледзець дакумент у другім чытанні плануецца на асенняй сесіі.

У першым чытанні законапраект плануецца разгледзець 2 кастрычніка на першым пасяджэнні трэцяй сесіі пятага склікання палаты прадстаўнікоў. Аляксандр Зазуля адзначыў, што дакумент дастаткова прапрацаваны ў міжсесіённы перыяд. Ён падкрэсліў, што меркаванне аб канікулах паміж сесіямі памылковае — у гэты час дэпутаты прадаўжаюць працаваць, у тым ліку з законапраектамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?