гэта фота Паўла стала хрэстэматыйным
Пра гэта ў сваім ФБ паведаміла яго жонка Святлана: «Хвілін 30–40 таму (г.зн. каля 12:00) Павел Вінаградаў быў затрыманы каля свайго дома супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Мінска», — напісала яна.
Па словах Святланы, Павел прыехаў дадому пасля акцыі, якую актывісты "Змены" правялі на плошчы Якуба Коласа. Удзельнікі акцыі стаялі на плошчы з плакатамі і свінымі галовамі.
Павел Вінаградаў — грамадскі актывіст, лідар моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду». Адседжваў тэрмін за «Плошчу-2010», пасля неаднаразова затрымліваўся і атрымоўваў адміністрацыйныя суткі (14 адм. арыштаў, колькасць сутак, праведзеных на Акрэсціна набліжаецца да 100) за крэатыўныя акцыі.
0
0
0
0
0
0