на фота — Ігар Пцічкін.

на фота — Ігар Пцічкін.

Адносна фельчара мінскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч смерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 162 (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента). Пра гэта паведамляе «Платформа».

У выпадку, калі віна фельчара будзе даказаная, яму можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Жыхар Мінска Ігар Пцічкін памёр на «Валадарцы» 4 жніўня. Яго смерць наступіла пасля таго, як ён правёў у СІЗА 4 дні.

Маскоўскі раённы аддзел Следчага камітэта вядзе праверку па факце смерці Ігара Пцічкіна. 4 верасня тэрмін правядзення праверкі падоўжаны да 4 лістапада 2013 года. Дагэтуль сваякам афіцыйна не паведамілі прычыну смерці Ігара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?