Першы снег на Валожыншчыне, архіўнае фота Юліі Дарашкевіч.

Першы снег на Валожыншчыне, архіўнае фота Юліі Дарашкевіч.

28–30 верасня ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы.

У суботу, 28 верасня, на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмераны. У начныя гадзіны паветра будзе ахалоджвацца да +1. +6°С, месцамі прагназуюцца замаразкі да 0. -4°С; дзённыя максімумы ў межах +6. +12°С.

У нядзелю, 29 верасня, у цэнтральных і ўсходніх раёнах нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы мокры снег.

Вецер паўночна-заходні ўмераны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1. +6°С, на глебе і дзе-нідзе ў паветры будуць адзначацца замаразкі да 0. -4°С; максімальная тэмпература днём +6. +13°С.

У панядзелак, 30 верасня, у Беларусі з ростам атмасфернага ціску аблокаў стане менш і ў асноўным будзе суха. Толькі месцамі па ўсходзе краіны не выключаны невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Вецер паўночны ўмераны. У начныя гадзіны на большай частцы краіны чакаюцца замаразкі да 0. -4°С, у асобных раёнах будзе крыху цяплей +1. +4°С; тэмпература днём не перавысіць +4. +11°С, толькі па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да +13°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?