«Фальксваген» распачынае выпуск супэрэканамічнага аўтамабіля.

Канцэрн "Vоlkswаgеn" да канца 2010 года пачне выпуск аўтамабіля, які будзе затрачваць усяго адзін літр бензіну на 100 кіламетраў.

Працоўная назва мадэлі — "L1". Машына разлічана ўсяго на двух чалавек. Пасажырскае крэсла будзе размешчана за плячыма вадзіцеля. Для вырабу рамы "L1" плануецца выкарыстоўваць магній, а кузаў будзе з вуглевадароднага валакна. Пад капотам суперэканомнага "кара" размесціцца аднацыліндравы рухавік магутнасцю ўсяго 8,5 конскіх сіл. Паводле слоў прадстаўнікоў канцэрна, сабекошт "L1" складзе 5 тысяч еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?