Нямецкія аўтааматары апошнім часам масава аддаюць перавагу чорнаму колеру аўтамабіляў — колеру сілы, раскошы і шляхетнасьці.
На думку спецыялістаў франкфурцкага Інстытута лаку і фарбаў, мода на чорнае ўзнікла невыпадкова і зусім не звязана з дэпрэсіўным настроем аўтааматараў. Наадварот, спецыялісты сцвярджаюць, што чорныя аўто выклікаюць у вадзіцеляў упэўненасць у сабе, лічацца сімвалам сілы, раскошы і шляхетнасці. Між іншым, кіраўнікі большасці краін свету аддаюць перавагу менавіта чорным "лімузінам".





