ЗША абганяе Расію як найбуйнейшы ў свеце вытворца нафты і прыроднага газу, піша газета The Wall Street Journal.

Паводле звестак EIA і Міжнароднага энергетычнага агенцтва, у ліпені ЗША вырабілі нафты і газу ў аб'ёме, аналагічным 22 мільёнам барэляў нафты за дзень. Па папярэдніх прагнозах, выпрацоўка нафты ў Расіі склала каля 21,8 млн барэляў у дзень.

Пакуль яшчэ Расія здабывае больш нафты й газу з нетраў, але ў «агульным заліку» перамаглі амерыканцы, бо яны вырабляюць таксама шмат біяпаліва.

Гэта можа прывесці да сур'ёзных зменаў на рынку энерганоьбітаў. «Гэта выдатны паварот падзей. Гэта новая эра рынкавых умоў і магчымасцяў, аб якіх мы і не марылі», — пракаментаваў Адам Сямінскі, кіраўнік Упраўлення энергетычнай інфармацыі ЗША.

У сваю чаргу, расійскія навукоўцы не падзяляюць аптымізм амерыканцаў. «Расея выглядае галоўным няўдачнікам на сусветным рынку», - лічыць Таццяна Митрова з Інстытута энергетычных даследаванняў РАН. Яна адзначыла, што больш за 40% бюджэту Расеі паступае ад продажу нафты, газу і звязаных з імі пошлін і падаткаў.

Інстытут прагназуе, што расейскі экспарт нафты можа ўпасці ад 25% да 30% пасля 2015 года, што прывядзе да скарачэння ВУП больш чым на $100 мільярдаў.

Беларусь атрымлівае амаль 100% энерганосьбітаў з Расіі па дэмпінгавых цэнах. Гэта плата Расіі за палітычны кантроль над Мінскам. Прывязка Беларусі да расійскіх крыніц энергіі і расійскага рынку азначае, што будучыня беларускага дабрабыту цалкам залежыць ад будучыні расійскай эканомікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?