У Мінску ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ па вуліцы Казлова на ўчастку ад пр. Незалежнасці да пл.З.Бядулі 20-21 верасня бягучага года змяняюцца трасы гарадскіх аўтобусных маршрутаў нумароў 19,152. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Рух аўтобусаў па маршруце нумар 19 у напрамку д/с Карастаянавай арганізуецца па вул. Казлова з выездам на паласу сустрэчнага руху ў адпаведнасці з устаноўленымі дарожнымі знакамі, пры перамяшчэнні ў бок Сляпянкі - па праспектах Машэрава, Незалежнасці, вуліцах Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова з выкананнем прыпыначнага пункта "пл.Перамогі".
Рух аўтобусаў маршруту нумар 152 у бок Камароўскага рынку арганізуецца па вул. Казлова з выездам на паласу сустрэчнага руху ў адпаведнасці з устаноўленымі дарожнымі знакамі, пры перамяшчэнні ў бок д/с Дружная - па праспектах Машэрава, Незалежнасці, вуліцах Захарава, Першамайскай з выкананнем прыпынку "пл.Перамогі".





