Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс, фота Ronald Zak/AP.
Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заклікаў сваю краіну выйсці са складу Еўрасаюза.
Гэты зварот да суайчыннікаў змяшчаецца ў яго новай кнізе, якая пабачыць свет на наступным тыдні, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Клаўс абвінавачвае Еўрасаюз ва ўмяшанні ва ўнутраную палітыку краін, якія ўваходзяць у ЕС, падрыве прынцыпу свабоды і суверэнітэту.
Калі Вацлаў Клаўс у якасці прэм'ера ўдзельнічаў у перамовах па сяброўстве Чэхіі ў ЕС, ён назваў гэта «шлюбам па разліку».
Зараз Чэхія павінна патрабаваць разводу, лічыць Вацлаў Клаўс.





