Прэзідэнт ЗША Барак Абама адмовіўся ад запланаванай паездкі па краінах Паўднёва-Усходняй Азіі з-за бюджэтнага крызісу. Замест яго ў турнэ адправіцца дзяржсакратар Джон Кэры.
У аўторак федэральныя ўлады ЗША адправілі больш за 700 тысяч супрацоўнікаў дзяржустаноў у неаплатныя адпачынкі з-за таго, што дэмакраты і рэспубліканцы ў кангрэсе не змаглі прыйсці да пагаднення па законапраекце аб бюджэце.
Напярэдадні Абама скараціў праграму турнэ, адмяніўшы візіты ў Малайзію і на Філіпіны, а цяпер адмовіўся і ад паездак у Бруней і Інданэзію, дзе ён планаваў ўдзельнічаць у саміце АТЭС.





