Ілюстрацыйнае архіўнае фота

Ілюстрацыйнае архіўнае фота

Як паведамляе «Ежедневник» са спасылкай на Упраўленне Следчага камітэта па Мінску, матэрыялы па гэтай справе сабралі Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ды Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі.

З чатырох АМАПаўцаў двое служылі ў званні старшых сяржантаў, яшчэ двое — сяржантаў. Усе яны лічыліся аднымі з лепшых супрацоўнікаў падраздзялення, неаднаразова заахвочваліся кіраўніцтвам.

У справе фігуруюць два эпізоды з крадзяжом у мінчукоў 3,8 і 1,5 млн рублёў. Аднак не выключана, што насамрэч пацярпелых можа быць больш. Следчыя высвятляюць, як даўно міліцыянты займаліся гэтым.

Дарэчы, праверка па падазрэнні ў тым, што АМАПаўцы «чысцяць» кішэні мінчукоў, пачалася яшчэ ў траўні 2013 года.

Аднак справу распачалі толькі цяпер. За гэты час чатырох байцоў звольнілі, але не за крымінал, а «па пагадненні бакоў».

Трое ўжо былых АМАПаўцаў затрыманыя, аднаму ўдалося ўцячы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?