2 верасня для жыхароў вёскі Барбараў Мазырскага раёна запомнілася надоўга, таму што менавіта ў гэты дзень на адной з вуліц загарэўся жылы дом. Яшчэ больш гэты дзень запомніўся двум хлопцам, вучням 10-га класа.

Вяртаючыся ўвечары дамоў, Бадалей Вова і Амяльчэня Міша ўбачылі, што ў жылым доме на суседняй вуліцы пачынаецца пажар. І як толькі дзесяцікласнікі дапамаглі жанчыне выбрацца, ў доме ўзарваўся газавы балон. Праз пару дзён урачыстую лінейку наведаў начальнік Мазырскага ГРАНС палкоўнік унутранай службы Анатоль Гапоненка. Хлопцам уручылі падзячныя пісьмы і наручныя гадзіннікі з сімволікай МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?