Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр стаў кансультантам Албаніі па ўступленні ў Еўрасаюз. Аб гэтым піша The Independent.

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама заявіў, што Блэр будзе «асабіста і добраахвотна» кансультаваць урад Албаніі. Пры гэтым ён будзе выкарыстоўваць свой «незвычайны досвед і палітычную геніяльнасць» і не будзе атрымліваць узнагароджання.

Фінансаванне групы супрацоўнікаў, якія будуць працаваць з Блэрам, будзе рабіцца з міжнародных фондаў.

На прэс-канферэнцыі сам Блэр заявіў, што ўступленне ў ЕС з'яўляецца «правільным кірункам» для адной з самых бедных краін Еўропы.

Раней Албаніі адмовілі ў членстве з-за недастатковай барацьбы з карупцыяй і злачыннасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?