Аляксандр Лукашэнка заклікае максімальна задзейнічаць перавагі Адзінай эканамічнай прасторы.
«Мы разам будуем унікальнае на постсавецкай прасторы ўтварэнне — Еўразійскі эканамічны саюз, які, вядома ж, дасць вялікія магчымасці для развіцця эканомік нашых дзяржаў. Нам неабходна максімальна задзейнічаць перавагі Адзінай эканамічнай прасторы для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі краінамі», — сказаў Лукашэнка ў час перамоваў з Назарбаевым у Акордзе (Казахстан).
Ён адзначыў, што вырашэнню гэтай задачы будзе спрыяць зацвярджэнне «Дарожнай карты» двухбаковага гандлёва -эканамічнага супрацоўніцтва на бліжэйшыя два гады — 2014-2016. Гэты комплексны дакумент, сказаў Лукашэнка, ахоплівае практычна ўсе сферы ўзаемадзеяння дзвюх краін.
«Нягледзячы на рост тавараабароту, у 2012 годзе амаль 10%, у гэтым годзе назіраецца спад. Гэта звязана са становішчам, у цэлым, у сусветнай эканоміцы», — заўважыў Нурсултан Назарбаеў.
Пры гэтым ён адзначыў, што станоўчы досвед супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі працягваецца. Паводле яго слоў, у Казахстане сёння працуюць 14 сумесных з Беларуссю прадпрыемстваў.