Нацыянальны банка Рэспублік праводзіць конкурс па распрацоўцы лагатыпа і слогана інфармацыйнай кампаніі па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Пераможцу конкурсу чакае каштоўны прыз — сучасны смартфон.
Рабочая група Нацбанка па фінансавай пісьменнасці адабрала з 130 дасланых варыянтаў 5 фіналістаў.
Тры з пяці працаў — аформленыя па-беларуску.
Пераможца конкурсу будзе вызначаны шляхам інтэрнэт-галасавання, якое завершыцца 18 кастрычніка ў 16.00.
У галасаванні могуць прыняць удзел усе жадаючыя, зрабіць гэта можна на адпаведнай старонцы сайта Нацбанка.





