Рост попыту на этанол у сусьветным маштабе падвысіў цэны збожжа і алею. Урад спрабуе зьмякчыць наступства гэтага для раздробнага гандлю.

Cа жніўня істотна папаўзлі ўгору цэны на алей, паведамляе «Звязда».

Выклікана гэта было ростам кантрактных цэн на алей замежнага паходжання з сыравіны новага ўраджаю, якія скокнулі да 40 працэнтаў і вышэй. Каб стрымаць рост адпускных і рознічных цэн на алей і забяспечыць даступны ўзровень цэн на гэты прадукт для насельніцтва, Мінэканомікі прыняло Пастанову ад 7 верасня № 163 "Аб унясенні дапаўненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь" ад 28 чэрвеня 2003 года № 129". Дакументам прадугледжана абмежаванне ўзроўню аптовай надбаўкі пры фарміраванні адпускных цэн імпарцёрамі да 20 працэнтаў да сумы кантрактных цэн, мытных плацяжоў і расходаў па імпарту, а таксама ўстаноўлены гранічныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам надбаўкі аптовага звяна) да адпускных цэн вытворцаў і імпарцёраў у памеры 15 працэнтаў для арганізацый гандлю і індывідуальных прадпрымальнікаў, 20 працэнтаў — для спажыўкааперацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?