Фота Белорусской военной газеты.

Фота Белорусской военной газеты.

Жыхары Гродна, якія ў якасці ваеннаабавязаных былі прызваны на вучэнні «Захад-2013», апісваюць адваротны бок вучэнняў, пабачаны не каманднага пункту, а з сярэдзіны. Сваімі ўспамінамі з вучэнняў падзяліўся яшчэ адзін карыстальнік Гродзенскага форуму — Fanat.

Вось што ён расказаў.

Усе ведаюць, як праходзяць вучэнні? Праз некаторы прамежак часу ўскрываюць канверты з заданнямі.

На асноўным этапе вучэнняў, якія наведалі кіраўнікі дзяржаў, вялася дэманстрацыя зладжаных дзеянняў войскаў групы артылерыі 6-амбр. «Падчас вучэнняў ўсе пастаўленыя задачы былі выкананы».

Максімум яны прабылі 15 хвілін, 10 з якіх страляла артылерыя з гармат і гаўбіц, а далей 2-3 хвілінны залп сістэм залпавага агню.

Так, не спрачаюся, прыгожа. Так, проста ў цэль. Але з 6 па 26 верасня гэта ТРЫ РАЗЫ (!) рэпеціравалі.

Гарматы былі прывязаныя ланцугамі, каб іх не павярнулі «у патрэбным» кірунку. Каля кожнай прылады стаяў «спецыяльнанавучанычалавек» [са спецслужбаў].

Цырк быў яшчэ той. Не войска, а ЖЭС.

Вось калі генерал[-маёр] Хахлоў заязджаў, то стала трохі падобна да службы (нас проста ўсіх па акопах і сакрэтах рассунулі, каб ён нас не бачыў).

Строем два разы схадзілі за ўсе зборы. Яшчэ запомніўся паход у палявую лазню пад дажджом.

Мы стаялі і чакалі, як частка «кантрабасаў» [кантрактнікаў] вылезуць з тэнтаваных МАЗаў, каб памыцца.

Мыліся яны па чарзе. А мы 20 хвілін моклі. Нармуль. Дождж быў больш падобны да ліўня. У лазню ішлі 2 км. На 15 чалавек не знайшлося ніводнага вольнага МАЗа (яны стаялі каля намётаў). Неяк дайшлі, толькі мокрыя да трусоў былі.

Скажу так, гэта не ныццё, гэта характарыстыка стаўлення да прызваных. Хоць салдатам тэрміновай службы пападала яшчэ больш.

Цэлы тыдзень да нас хадзілі пажарнікі, каб мы не сушылі ботаў і дроваў ля буржуйкі. Гэта калі дажджы ішлі.

Усім зразумела, што сушылак не было. Калі б не самастойна прынятыя меры нашай палаткі па прасушцы дроў і інтэнсіўным ацяпленні нашага жылля, то намёт спачатку пакрыўся б цвіллю, а потым згніў. Карацей, маразм.

Дзіркі ў столі з кулак. Усім абсалютна на ўсё п…й.

Аднаму камбрыгу было толькі не зразумела, чаму я пастрыжаны быў не па статуце. Адказ быў просты: «У ваенкамаце я папярэдзіў, што ні аднаго воласа з галавы маёй не ўпадзе за 25 дзён».

На ППЛС атрымаў дзве анучы — адну зімовую, другую летнюю. Прычым першая была зацыраваная. Боты былі таксама з розным прабегам.

Перад русакамі сорамна было. Яны ўсе прыгажуны: форма аднолькавая, бронік і каскі як у контрастрайку, а мы ў пяці формах розных часоў і пакаленняў.

У нашага калегі праз тры дні парваліся калені — сядзеў, шыў. Але пастраляць усё-ткі ўдалося…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0