Іронія лёсу што такую дату яму прапанавалі ў ЗАГСе.

«Роспіс прызначылі на 19 снежня, — паведаміў Алесь. — Толькі праз паўгадзіны я ўцяміў аналогію з падзеямі трохгадовай даўніны».

25-гадоваму Малчанаву на момант Плошчы было 22. Менавіта ён «выклікаў» шматлікія ператрусы ў беларускіх СМІ, у тым ліку і «Нашай Ніве» тады. Рэч у тым, што хлопец у часе шэсця павесіў нацыянальны сцяг на галоўным будынку КДБ на праспекце Незалежнасці ўвечары 19 снежня 2010. Спедчыя спрабавалі канфіскаваць у Рэдакцыях кадры гэтага моманту, бо шматлікія аператары спецслужбаў яго прапусцілі.

Толькі праз тры тыдні юнака ідэнтыфікавалі.

6 студзеня 2011 ён быў затрыманы на кватэры ў Барысаве і неўзабаве атрымаў 3 гады турмы за ўдзел у «масавых беспарадках». Быў памілаваны і выйшаў на свабоду ў верасні 2011.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?